Государственный герб Республики БеларусьBGMK

Брестский
музыкальный
колледж

Колледж

Абитуриенту

Учебная работа

Воспитательная работа

Методработа

Афиша

Контакты

Новости

Главная
/
Колледж
/
Новости
Загрузка новости

Заключны этап V абласнога конкурсу інструментальных калектываў "Берасцейскі калейдаскоп".

28 лютага 2026 года ва ўстанове адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы" адбыўся заключны этап V абласнога конкурсу інструментальных калектываў "Берасцейскі калейдаскоп"...

Администратор

13 мая 2026 г.

1 мин

2

Конкурс садзейнічае папулярызацыі беларускага музычнага мастацтва, развіццю калектыўнага выканальніцтва Брэсцкай вобласці, выяўленню і падтрымцы таленавітых юных музыкантаў, развіццю іх творчых здольнасцей.

У 6 намінацыях конкурсу прынялі ўдзел больш за 500 чалавек у складзе 34 творчых калектываў вобласці.

Гран-прыконкурсу атрымаўУзорны аркестр народных інструментаў ДШМ г.Лунінца.

Найбольш яркія выступленні прадэманстравалі:

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль народных духавых інструментаў "Дударыкі" ДУА "Ганцавіцкая дзіцячая школа мастацтваў",

узорны ансамбль гарманістаў "Картузяне" ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў г. Бяроза",

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, узорны ансамбль скрыпачоў "Канцэрціна" ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў г.Лунінца",

узорны аркестр рускіх народных інструментаў "Славіца" ДУА "Белаазёрская дзіцячая школа мастацтваў", узорны інструментальны ансамбль "ПараФраз" і ўзорны аркестр народных інструментаў ДУДА "Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 г. Брэста",

узорны духавы аркестр ДУА "Пінская дзіцячая школа мастацтваў №2", узорны камерны аркестр ДУА “Пінская дзіцячая школа мастацтваў”,

узорны аркестр народных інструментаў “Гімназія №3 г. Брэста імя В.М. Верамяюк",

інструментальны ансамбль "Ладачкі" ДУА "Сярэдняя школа №17 г. Брэста".

Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў!

Результаты

Комментарии отключены для этой статьи