8 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным музычным каледжы імя Рыгора Шырмы адбыўся V абласны конкурс юных піяністаў "Новыя гарызонты", у якім прынялі ўдзел 53 выканаўцы з усёй вобласці. Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі. Юныя піяністы прадэманстравалі яркую эмацыянальнасць, выразнасць выканання праграмы і артыстызм. Конкурс стаў сапраўднай урачыстасцю музыкі і натхнення. Жадаем далейшых поспехаў!!! Да новых сустрэч!Вынікі конкурсу

